5 траўня 2024, Нядзеля, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскае ТВ адцэнзуравала «Гараж» Эльдара Разанава

46
Расейскае ТВ адцэнзуравала «Гараж» Эльдара Разанава

Тэлеканал ТВ-Цэнтр адцэнзураваў культавы савецкі фільм «Гараж».

Падчас учорашняга вечаровага паказу ў адным з дыялогаў было «запіканае» слова «хрэновіна».

«Цяжка каментаваць ідыятызм. Я паглядзеў тэлевізійную праграму. Там стаіць узроставы цэнз «6+». Гэта значыць, што фільм «Гараж» могуць глядзець дзеці старэйшыя за 6 гадоў. Што ўжо тут хаваць?! Няма слоў. Карацей кажучы, маразм мацнее», – сказаў Эльдар Разанаў «Эхо Москвы».

Падаваць у суд рэжысёр пакуль не збіраецца: «Я не ведаю. У мяне на гэта няма сіл. А карысці ніякай не будзе, я думаю. Ну не рабіць жа з гэтага судовы працэс. Ідыётаў так шмат у краіне, з усімі не перасудзішся».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках