5 траўня 2024, Нядзеля, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Расейскія спецслужбы хочуць сарваць перамовы ў Жэневе

МЗС Украіны: Расейскія спецслужбы хочуць сарваць перамовы ў Жэневе

Правакацыйная дзейнасць расейскіх спецслужбаў на паўднёвым усходзе Украіны накіравана на зрыў чатырохбаковай сустрэчы ў Жэневе.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Украіны.

В.а. Міністра замежных спраў Андрэй Дзяшчыца ў тэлефоннай размове са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым абмеркаваў падрыхтоўку да запланаванай на 17 красавіка ў Жэневе сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Украіны, ЗША, ЕЗ і Расеі.

«Дзяшчыца звярнуўся з патрабаваннем пакласці канец правакацыйнай дзейнасці агентаў расейскіх спецслужбаў ва ўсходніх абласцях Украіны, мэтай якой, на думку ўкраінскай стараны, з'яўляецца сарваць правядзенне жэнеўскай сустрэчы і перашкодзіць пошуку шляхоў урэгулявання існуючага крызісу ва ўкраінска-расейскіх адносінах», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, 17 красавіка Андрэй Дзяшчыца ў Жэневе павінен узяць удзел у сустрэчы з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў ЗША, ЕЗ і Расеі з мэтай абмеркавання шляхоў пераадолення сітуацыі, якая ўзнікла ў выніку ваеннай агрэсіі ў дачыненні да Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках