5 траўня 2024, Нядзеля, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя, Нямеччына і Польшча гатовыя прымяніць да Пуціна новыя санкцыі

20
Францыя, Нямеччына і Польшча гатовыя прымяніць да Пуціна новыя санкцыі

Берлін, Варшава і Парыж гатовыя перайсці да трэцяй стадыі санкцый супраць Расеі.

Пра гэта заяўляюць старшыні камітэтаў замежных спраў нацыянальнага сходу Францыі Элізабэт Гігу, Бундэстага ФРГ Норберт Рэтген і Сейма Рэспублікі Польшча Гжэгаж Схетына, паведамляе ТСН.

«Якім будзе свет у 21-м стагоддзі, калі вы не можаце спадзявацца на вяршэнства закона? Абарона пасляваеннага мірнага парадку з'яўляецца асновай нашых эканамічных інтарэсаў. Такім чынам, грунтуючыся на еўрапейскіх каштоўнасцях, мы інвестуем і ўводзім санкцыі не толькі, каб абараніць нашы каштоўнасці, але і забяспечыць нашы доўгатэрміновыя эканамічныя інтарэсы. І мы гатовыя перайсці да трэцяга этапу санкцый супраць Расеі», - заявіў Рэтген.

Іншыя прадстаўнікі пагадзіліся з ім і выказалі падтрымку Украіне.

Нагадаем, учора ЗША ўвялі санкцыі супраць сямі крымскіх сепаратыстаў і захопленага імі «Чарнаморнафтагаза». Раней Барак Абама ў тэлефоннай гутарцы з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Меркель заклікаў Еўропу быць гатовай да ўвядзення абмежаванняў супраць Расеі праз сітуацыю ва Украіне.

Фота: EPA/UPG

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках