5 траўня 2024, Нядзеля, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Харкаве затрыманы расейскі шпіён

5
У Харкаве затрыманы расейскі шпіён

Жыхар Харкаўскай вобласці быў завербаваны супрацоўнікам расейскай выведкі падчас знаходжання ў Крыме.

Служба бяспекі Украіны затрымала актывіста за спробы арганізацыі масавых беспарадкаў у Харкаве. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.

Адзначаецца, што СБУ спыніла супрацьпраўную дзейнасць асобы, якая прадугледжана арт. 111 (дзяржаўная здрада) і ч.1 арт.294 (масавыя беспарадкі) Крымінальнага кодэкса Украіны. «Устаноўлена, што падчас знаходжання ў красавіку 2014 года ў Сімферопалі жыхар Харкаўскай вобласці быў завербаваны кадравым супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення выведкі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі, які дзейнічае з тэрыторыі АР Крым», - гаворыцца ў паведамленні.

Грамадзяніну, які быў завербаваны, ставіліся задачы правядзення падрыўных акцый на тэрыторыі Украіны, дэстабілізацыі сітуацыі ва ўсходніх і паўднёвых рэгіёнах Украіны, а таксама тэрор мірнага насельніцтва.

«Як паведаміў на допытах сам затрыманы, у такія задачы замежная спецслужба ўключыла: арганізаваць групу і ўдзельнічаць у масавых акцыях пратэсту ў Харкаве, забяспечыць падтрымку захопу адміністрацыйных будынкаў, а таксама іх утрыманне напрацягу 2-3 сутак, правесці захоп дзяржаўных устаноў і крам, у якіх змяшчаецца зброя, з мэтай арганізацыі ўзброенага супрацьстаяння праваахоўным органам, арганізаваць блакаванне магчымага перасоўвання падраздзяленняў украінскіх узброеных сіл да месцаў правядзення пратэстных акцый», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што сувязь з замежнай выведкай была арганізавана праз мабільную пошту і мабільны тэлефон з асобнай карткай.

«Устаноўлена таксама, што на выкананне заданняў замежнай спецслужбы грамадзянін «К» ажыццяўляў падрыхтоўку і ў перыяд з 6 па 8 красавіка на чале групы з 10 чалавек браў удзел у сепаратысцкіх мерапрыемствах у Харкаўскай вобласці, у тым ліку звязаных з сілавым захопам будынкаў дзяржаўных органаў улады. Грамадзянін «К» прызнаў сваю віну. Цяпер праводзяцца адпаведныя аператыўна-следчыя дзеянні», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках