5 траўня 2024, Нядзеля, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Марыўпалі захапілі гарадскую раду

4
У Марыўпалі захапілі гарадскую раду

У горадзе Марыупаль Данецкай вобласці некалькі сотняў сепаратыстаў захапілі будынак гарадской рады.

Пра гэта паведамляюць відавочцы.

Захоп адбыўся падчас мітынгу, удзельнікі якога выступалі за стварэнне Данецкай рэспублікі.

Нагадаем, што на ўсходзе Украіны адбываюцца хваляванні, звязаныя з актывізацыяй сепаратысцкіх рухаў. Хваляванні суправаджаюцца захопам адміністрацыйных будынкаў. Сепаратысты вылучаюць патрабаванні аб правядзенні рэферэндумаў адносна далучэння да Расеі, аб'яўляюць аб стварэнні рэгіянальных рэспублік. Паводле дадзеных СМІ, дзейнасць сепаратыстаў каардынуюць спецслужбы Расеі.

Таксама нагадаем, што сёння ў Славянску праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя пад кіраўніцтвам СБУ. Раней у Славянску сепаратысты захапілі будынкі МУС і СБУ з мэтай завалодаць зброяй. «Удзельнікам мітынгу, што праходзіў у горадзе (блізу 500 чалавек) гэтыя людзі прапанавалі ўзбройвацца захопленай ў міліцыі зброяй. Гэтая ж ініцыятыўная група ўзброеных людзей захапіла ў Славянску адміністрацыйны будынак СБУ. Цяпер развязваецца пытанне аб кваліфікацыі дзеянняў налётчыкаў», – распавялі ў МУС.

Падчас антытэрарыстычнай аперацыі з украінскай стараны адзін праваахоўнік быў забіты, яшчэ двое параненыя. «Гэта адбылося каля аднаго з блокпастоў, якія стварылі сепаратысты. На подступах да яго яны адкрылі агонь на паразу ў праваахоўнікаў, – адзначыла крыніца ў праваахоўных органах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках