5 траўня 2024, Нядзеля, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі СКА перамог у Балтыйскай лізе

Менскі СКА перамог у Балтыйскай лізе

Менскі СКА другі год запар стаў пераможцам Балтыйскай лігі.

13 красавіка ў вызначальным матчы «Фіналу чатырох» СКА ўпэўнена падолеў гаспадароў пляцоўкі і пераможцаў рэгулярнага чэмпіянату эстонскі клуб «Пыльву» - 31:26.

Падмурак перамогі армейцы заклалі ў першым тайме, перамогшы ў ім з лікам 17:12. Самымі выніковымі ў менчукоў сталі Віктар Зайцаў і Аляксандр Бочка, якія закінулі па восем мячоў, паведамляе БелаПАН.

У паўфінале 12 красавіка менчукі перамаглі з лікам 31:26 фінскі клуб «Рыіхімаен Кокс», а берасцейскі БГК-2 з лікам 30:37 саступіў «Пыльве».

У матчы за трэцяе месца БГК-2 саступіў фінскаму клубу «Рыіхімаен Кокс» - 26:27. Берасцейцы саступілі ў гульні, перамогшы першы тайм - 15:12. Самым выніковым у складзе беларускай каманды стаў Алег Астрашапкін, які закінуў дзесяць мячоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках