5 траўня 2024, Нядзеля, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саманта Паўэр: Мы гатовыя да трэцяй фазы санкцый супраць Расеі

19
Саманта Паўэр: Мы гатовыя да трэцяй фазы санкцый супраць Расеі

Апошнія падзеі ва Украіне нясуць на сабе «адбітак датычнасці Масквы».

Злучаныя Штаты гатовыя перайсці да наступнага этапу санкцый супраць Расеі, калі яна прадоўжыць свае дзеянні для далейшай дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне. Пра гэта ў нядзелю, 13 красавіка заявіла сталая прадстаўніца ЗША ў ААН Саманта Паўэр, перадае zn.ua.

NATO назвала «сумным развіццём падзей» з'яўленне ва ўсходняй Украіне людзей без апазнавальных знакаў, са спецузбраеннем і амуніцыяй расейскай вытворчасці, ідэнтычных тым, у што былі апранутыя байцы спецпадраздзяленняў Расеі, калі яны раней захапілі Крым. Выступаючы ў праграме «Гэты тыдзень» на тэлеканале ABC Саманта Паўэр таксама сказала, што апошнія падзеі ва Украіне нясуць на сабе «адбітак датычнасці Масквы».

«Я думаю, мы ўжо ўбачылі, што санкцыі могуць быць балючымі, і калі дзеянні, падобныя да тых, што мы бачылі апошнія некалькі дзён, прадоўжацца, то рушаць услед новыя санкцыі», - сказала Паўэр.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках