3 траўня 2024, Пятніца, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Германія паставіць Украіне 10 мільярдаў кубаметраў газу

2
Германія паставіць Украіне 10 мільярдаў кубаметраў газу

Канцэрн RWE прынцыпова гатовы пачаць пастаўкі газу на Украіну.

Як паведаміла кіраўніцтва нямецкага канцэрна ў пятніцу, 11 красавіка, адпаведныя перамовы з кампаніяй Нафтагаз Украіны ўжо вядуцца. Заключаны ў 2012 годзе пяцігадовы кантракт паміж RWE і Нафтагаз Украіны робіць магчымым пастаўку ўкраінскаму баку да 10 млрд. кубічных метраў газу штогод, піша «Лiга.нет».

Партнёры пакуль не абмяркоўвалі пытанні аб даце пачатку рэверсных паставак і кошце газу для Украіны. Па паведамленні нямецкага канцэрна, пасля вырашэння гэтых пытанняў, спатрэбіцца толькі некалькі дзён, каб пачаць прапампоўку газу на Украіну.

Пакуль невядома які газ RWE збіраецца пастаўляць ва Украіну. У структуры газавага балансу нямецкага канцэрна 31% складае газ, атрыманы з Расеі, 24% - нарвежскі, і 21% - галандскі газ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках