3 траўня 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нішто так не выдавала Шцірліца...»

15

Абутак штурмавікоў на Данбасе быў выраблены ў Расеі і закупляўся для расейскіх сілавікоў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў журналіст Раман Нядзельскі.

«Нішто так не выдавала Шцірліца... Я тут паглядзеў - усе берцы - красоўкі у гэтай самаабароны, якая штурмавала райаддзелы Славянска-Краматорска- аднолькавыя. Ну і вырашыў пашукаць. Знайшоў. Вырабляла такія расейскае прадпрыемства Бутэкс. Мадэль называлася «Мангуст» і яе закуплялі і расейскія сілавікі. Ды і з вытворчасці мадэль знялі. Таму «самаабарона Данбаса» таптала гэтыя «тапкі» ўжо з паўгода. А астатняе дадумайце самі», - піша журналіст.

12 красавіка расейскія баевікі і тэрарысты захапілі ў Славянску Данецкай вобласці адміністрацыйныя будынкі, у нядзелю яны працягнулі свае дзеянні ў некалькіх іншых гарадах вобласці. З 6 красавіка ў руках сепаратыстаў застаюцца абласное ўпраўленне СБУ ў Луганску і аблдзяржадміністрацыя ў Данецку.

Учора Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне аб пачатку маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны. Пра гэта заявіў у сваім звароце спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Ён адзначыў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняў рашэнне прыцягнуць да правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны вайскоўцаў Узброеных сіл.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках