3 траўня 2024, Пятніца, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славянску тэрарысты расстралялі чатырох чалавек

6

У Славянску Данецкай вобласці ад рук баявікоў загінулі чацвёра людзей.

Двух афіцэраў СБУ застрэлілі на блок-пасту на пад'ездзе да горада і машыну з грамадзянскімі расстралялі проста пасярод вуліцы, паведамляе ТСН.

У Славянску на сёння зачынілі школы і дзіцячыя садкі. Сітуацыя ў горадзе напружаная. Жыхары горада лішні раз не выходзяць на вуліцы.

У сваю чаргу, сепаратысты рыхтуюцца да магчымага штурму.

Па паведамленні актывіста Руслана Андрыйкі, у Славянску падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі пацверджаная інфармацыя аб забойстве трох тэрарыстаў. Двое з іх - грамадзяне РФ.

12 красавіка расейскія баевікі і тэрарысты захапілі ў Славянску Данецкай вобласці адміністрацыйныя будынкі, у нядзелю яны працягнулі свае дзеянні ў некалькіх іншых гарадах вобласці. З 6 красавіка ў руках сепаратыстаў застаюцца абласное ўпраўленне СБУ ў Луганску і аблдзяржадміністрацыя ў Данецку.

Учора Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне аб пачатку маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны. Пра гэта заявіў у сваім звароце спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Ён адзначыў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняў рашэнне прыцягнуць да правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны ваеннаслужачых Узброеных сіл.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках