3 траўня 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежнікі забралі з Газпрамбанка 80% укладаў

2
Замежнікі забралі з Газпрамбанка 80% укладаў

За першы месяц вясны аб'ём тэрміновых укладаў у Газпрамбанку паменшыўся на 28 млрд расейскіх рублёў.

Пры гэтым больш паловы (16,5 млрд) сышло з валютных рахункаў нерэзідэнтаў.

Банк страціў 80% усіх сродкаў, якія размяшчалі ў ім замежнікі, паведамляюць "Ведомости".

Са справаздачнасці банка вынікае, што асноўная частка сродкаў паступіла на рахункі ў снежні і была размешчаная на тэрмін ад паўгода да трох гадоў. Атрымліваецца, што замежнікі забіралі грошы датэрмінова.

Прадстаўнік Газпрамбанка не змог пракаментаваць адток. Начальнік аналітычнага ўпраўлення БКФ Максім Асадчы мяркуе, што нерэзідэнты адрэагавалі на падзеі ў Крыме і пагрозу санкцый. Магчыма, гэта было ўсяго некалькі заможных кліентаў, дапускае ён.

"Гэта вельмі нетыповая сітуацыя для буйнога банка. Хутчэй за ўсё, грошы забіралі буйныя ўкладчыкі і іх няшмат", - пагаджаецца топ-мэнэджэр буйнога расейскага банка.

Для Газпрамбанка такі адток не крытычны, хоць і занадта рэзкі, лічыць адзін з яго контрагентаў. Ён не выключае, што ў расейскім офісе маглі проста перавесці замежных кліентаў у швейцарскую "дачку".

"Для Газпрамбанка канфіскацыя такой сумы - толькі хібнасць акруглення", - разважае аналітык Fitch Аляксандр Данілаў. У структуры ўсіх прыцягнутых сродкаў агульны адток складае менш за 1%, кажа ён, да таго ж у студзені-лютым кампаніі размясцілі ў банку дэпазіты на 265 млрд руб.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках