3 траўня 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску судзяць былога намесніка старшыні «Белнафтахіма»

2
У Менску судзяць былога намесніка старшыні «Белнафтахіма»

Крымінальную справу былога намесніка старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзіміра Волкава разгледзіць у панядзелак суд Маскоўскага раёна Менска.

Як раней паведамляла агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на прэс-службу Вярхоўнага суда Беларусі, адкрыццё пасяджэння запланавана на 10:30.

Былы топ-мэнэджэр "Белнафтахіма" абвінавачваецца ў атрыманні хабараў і знаходзіцца пад арыштам. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў Волкаву канчатковае абвінавачванне па ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча). Усяго Волкаву інкрымінуюцца восем эпізодаў злачыннай дзейнасці - фактаў атрымання хабараў ад розных суб'ектаў гаспадарання. У ходзе папярэдняга следства быў накладзены арышт на маёмасць падазраванага, у тым ліку на дзве кватэры ў Менску, гараж, аўтамабіль BMW Х5, каля $100 тыс., іншую маёмасць.

У кастрычніку 2013 года Следчы камітэт паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да Волкава па падазрэнні ў атрыманні хабару. Падазраваны быў затрыманы пасля атрымання чарговай часткі хабару ад прадстаўніка адной з юрыдычных асоб за вырашэнне пытання аб узгадненні аб'ёмаў перапрацоўкі спадарожных прадуктаў нафты на прадпрыемствах канцэрна. Яго вінавацілі ў атрыманні хабару ў $19 тыс.

Пазней Лукашэнка паведаміў, што Волкаў затрыманы за хабар пры размеркаванні кантрактаў, а ўслед за ім - "цэлы шлейф яго паплечнікаў" з прыватных структур. У ліку затрыманых у якасці падазраванага быў і бізнесмен Аляксей Алексін, які з'яўляецца заснавальнікам шэрагу прадпрыемстваў, праз якія рэалізоўваліся нафтапрадукты.

Волкаў у канцэрне "Белнафтахім" курыраваў нафтаперапрацоўчую прамысловасць, а таксама пытанні экспарту і імпарту нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках