3 траўня 2024, Пятніца, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будынак горлаўскай міліцыі штурмуюць былыя зэкі з выбухоўкай

5
Будынак горлаўскай міліцыі штурмуюць былыя зэкі з выбухоўкай

У штурме Горлаўскага ўпраўлення МУС бяруць удзел "заезджыя тэрарысты, якія сядзелі".

Пра гэта паведаміў дэпутат Горлаўскага гарсавета Уладзімір Рыбак, піша obozrevatel.com.

"Тыя людзі, якія цяпер тут - 50%-80% - гэта заезджыя людзі... Гэтыя людзі прыехалі сюды за грошы зрабіць сваю справу. Большасць з іх - гэта людзі судзімыя. Гэта тэрарысты", - сказаў Рыбак.

Ён таксама распавёў, што ў сепаратыстаў была спроба павесіць расейскі сцяг на будынак горлаўскай міліцыі, аднак начальнік упраўлення МУС ў Горлаўцы "сам залез і сарваў гэты сцяг".

"Я бачыў у гэтых людзей зброю і выбухоўку і хачу сказаць, што яны збіраюцца страляць і забіваць міліцыянтаў. Але я хачу сказаць, што ў работнікаў міліцыі ёсць дастаткова паўнамоцтваў. І ў выпадку, калі па іх будуць страляць, то яны згодна з законам павінны будуць адкрыць агонь на паражэнне, а тое, што яны будуць гэта рабіць, я ў гэтым упэўнены", - падкрэсліў дэпутат.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках