3 траўня 2024, Пятніца, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горлаўцы баевікі збілі міліцыянтаў: адзін шпіталізаваны

13
У Горлаўцы баевікі збілі міліцыянтаў: адзін шпіталізаваны

У Горлаўцы баевікі ўварваліся ў будынак ўпраўлення МУС, пачалі граміць усё ўнутры і збіваць міліцыянтаў.

Адзін з праваахоўнікаў шпіталізаваны.

Сепаратысты ў будынку ўпраўлення запатрабавалі ад міліцыянтаў здаць зброю. Чалавек, які прадставіўся намеснікам начальніка крымінальнай міліцыі, сказаў, што ніхто зброю здаваць не будзе. Сепаратысты накінуліся на праваахоўнікаў з палкамі і пачалі іх збіваць, піша obozrevatel.com.

Пасля таго, як аднаму з пацярпелых міліцыянтаў пачалі аказваць дапамогу медыкі ў "хуткай", якая пад'ехала, прарасейскія актывісты атачылі аўтамабіль і патрабавалі выпусціць праваахоўніка. Праз некаторы час "хуткая" ўсё ж такі змагла ад'ехаць ад будынка ўпраўлення міліцыі.

Нагадаем, у горадзе Горлаўка Данецкай вобласці ўзброеныя баевікі захапілі мясцовае ўпраўленне МУС.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках