3 траўня 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Клічко: Дэпутатаў-сепаратыстаў трэба пазбавіць недатыкальнасці

4
Віталь Клічко: Дэпутатаў-сепаратыстаў трэба пазбавіць недатыкальнасці

Вярхоўная Рада павінна пазбавіць недатыкальнасці тых народных дэпутатаў, якія падаграваюць сепаратысцкія настроі ў краіне.

Пра гэта падчас пагаджальнага савета заявіў кіраўнік фракцыі "УДАР" Віталь Клічко. Ён таксама абвінаваціў уладу ў бяздзейнасці, піша "Украинская правда".

"Наш галоўны вораг - не тэрарысты і нават не зялёныя чалавечкі. Яны толькі прылада ў барацьбе супраць дзяржавы Украіны. Яны сутыкаюцца з бяздзейнасцю прадстаўнікоў украінскай улады", - сказаў ён.

Пры гэтым Клічко заклікаў ажыццявіць у сувязі з апошнімі падзеямі кадравыя перастаноўкі.

"Як можа чалавек, чые падначалены апранаюць сепаратысцкія колеры, глядзець у другі бок. Як такі чалавек можа і далей заставацца на кіруючай пасадзе", - спытаўся Клічко.

Разам з тым ён не назваў канкрэтных прозвішчаў. Акрамя таго, Клічко выказаў абурэнне з нагоды сепаратысцкіх заяў асобных дэпутацкіх груп і дэпутатаў.

"Колькі могуць працягвацца гастролі Царова і некаторых камуністаў. Тых людзей, якія падаграваюць сепаратысцкія настроі і працягваюць развальваць краіну", - выказаў абурэнне лідар УДАРу.

Ён заклікаў пазбавіць такіх дэпутатаў недатыкальнасці.

"Сёння стала пытанне, каб зняць недатыкальнасць. Гэтыя людзі павінны несці адказнасць перад Украінай за свае дзеянні", - заклікаў Клічко.

Ён нагадаў, што расейскія грамадзяне бяруць удзел у сепаратысцкіх дзеяннях.

"Трэба абавязаць усіх замежнікаў прад'яўляць міграцыйную карту або права на пражыванне ва Украіне. А ў выпадку адсутнасці гэтых дакументаў, ставіць пытанне аб іх праве на знаходжанне ў краіне", - адзначыў Клічко.

Як паведамлялася, 11 красавіка кандыдат у прэзідэнты, экс-рэгіянал Алег Цароў заявіў, што гатовы стаць лідарам так званага "Паўднёва-усходняга руху".

Фота: AFP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках