3 траўня 2024, Пятніца, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыверсійную групу ў Славянску ўзмацнілі баявікамі з гранатамётамі

7

Яны прыбылі да захопленага тэрарыстамі будынка гарсавета на КамАЗе.

Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» актывіст Арцём Шаўчэнка.

«У будынак Славянскага гарсавета падышло падмацаванне: група «зялёныя чалавечкі» на Камазе без нумароў, узброеныя кулямётамі, гранатамётамі і з каліматарнымі прыцэламі на аўтаматах. На 14:00 рыхтуецца прэс-канферэнцыя. Крымскі варыянт адзін у адзін», - піша ён.

Нагадаем, 12 красавіка расейскія баевікі і тэрарысты захапілі ў Славянску Данецкай вобласці адміністрацыйныя будынкі, у нядзелю яны працягнулі свае дзеянні ў некалькіх іншых гарадах вобласці. З 6 красавіка ў руках сепаратыстаў застаюцца абласное ўпраўленне СБУ ў Луганску і аблдзяржадміністрацыя ў Данецку.

Учора Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне аб пачатку маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны. Пра гэта заявіў у сваім звароце спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Ён адзначыў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняў рашэнне прыцягнуць да правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны ваеннаслужачых Узброеных сіл.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках