3 траўня 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Наем: Ад Ахметава і Добкіна залежыць, як далёка зойдзе Пуцін

4
Мустафа Наем: Ад Ахметава і Добкіна залежыць, як далёка зойдзе Пуцін

Пуцін шукае прадстаўніка сепаратыстаў, гатовага афіцыйна выступіць ад іх імя і запатрабаваць аддзялення ад Украіны.

Пра гэта ў сваім блогу на "Украинской правде" напісаў журналіст Мустафа Наем.

"Пуцін шукае здрадніка, гатовага прадставіць "іншую Украіну". Імя гэтага здрадніка ўжо названа - гэта Міхаіл Добкін. Наколькі гэта ўзгоднена з самім спадаром Добкіным, застаецца толькі здагадвацца. Сітуацыя пагаршаецца тым, што ўжо цяпер ёсць дастаткова падставаў меркаваць, што падзеі ў Славянску, Данецку і Луганску фінансуюцца з кішэні сына былога лідара Партыі рэгіёнаў - Аляксандра Януковіча", - напісаў Наем.

Журналіст адзначае, што нягледзячы на маўчанне Добкіна, галоўным рычагом ціску на яго з'яўляецца бізнесмен Рынат Ахметаў, які цалкам кантралюе Данецкую вобласць.

"Галоўным рычагом уплыву на Міхаіла Добкіна з'яўляецца Рынат Ахметаў. Менавіта ад гэтых двух людзей цяпер залежыць, наколькі далёка можа зайсці Пуцін. І ўжо ад іх саміх залежыць, ці трапяць яны ў гісторыю як здраднікі, якія пайшлі на змову з вонкавым агрэсарам, - лічыць Наем. - У любым выпадку кожная хвіліна маўчання самога Добкіна, Партыі рэгіёнаў, якая яго вылучыла і яе галоўнага спонсара - Рыната Ахметава ўжо з'яўляецца садзейнічаннем палітыцы Уладзіміра Пуціна".

Наем падкрэслівае, што афіцыйны Крэмль спяшаецца, таму што на перамовах 17 красавікв ў яго няма саюзнікаў. Катэгарычная пазіцыя ЗША ўжо відавочная, а апошнія надзеі на ўмераную пазіцыю еўрапейцаў растаюць з кожнай атакай на адміністрацыйныя будынкі ва ўсходняй Украіне, адзначае ён.

"Мэта Уладзіміра Пуціна - пасадзіць за стол перамоваў дзве Украіны - афіцыйны Кіеў у асобе міністра замежных спраў Украіны Андрэя Дзешчыцы і лідара "ўсходняй Украіны, якая жадае аддзяліцца", - напісаў Наем.

8 красавіка Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Расейская Федэрацыя згодная на перамовы, але толькі калі за сталом будзе прысутнічаць прадстаўнік паўднёва-усходняй Украіны, напрыклад, кандыдат у прэзідэнты Міхаіл Добкін. Экс-губернатар Харкаўскай вобласці пакуль не зрабіў афіцыйнай заявы на прапанову Лаўрова.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках