3 траўня 2024, Пятніца, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкія школьнікі змогуць атрымліваць гадавыя польскія візы бясплатна

4
Брэсцкія школьнікі змогуць атрымліваць гадавыя польскія візы бясплатна

Новыя правілы тычацца толькі арганізаваных школьных паездак.

Пры гэтым атрымаць візу, не плацячы 60 еўра консульскага збору, могуць і настаўнікі, якія суправаджаюць групу. Але генеральнае консульства ў Брэсце строга абмежавала колькасць дарослых - не больш аднаго выхавальніка на пяць непаўналетніх школьнікаў, піша onliner.by.

«Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце ласкава інфармуе, што з 1 траўня 2014 года заявы аб выдачы віз для ўдзельнікаў групавых паездак - вучняў (да 18 гадоў) пачатковых і сярэдніх школ брэсцкай консульскай акругі і выхавальнікаў (кіраўнікоў груп) - будуць прымацца без рэгістрацыі ў сістэме e-konsulat», - паведамляецца на афіцыйным сайце генконсульства.

Пры гэтым школьнікі могуць афармляць візавыя дакументы і самастойна, і з дапамогай турфірмаў. Рашэнне прымае дырэктар школы. Ён жа складае заяву аб вызваленні ад консульскага збору.

«Адпаведна, зніжкамі на аплату консульскага збору могуць скарыстацца выключна вучні і работнікі школ, якія выязджаюць у якасці выхавальнікаў, у суадносінах 1 дарослы на 5 непаўналетніх дзяцей (не датычыцца паездак дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі). У выпадку, калі колькасць выхавальнікаў - супрацоўнікаў школы - перавышае вышэйпаказаныя прапорцыі, арганізатары абавязаныя ўказаць людзей, візавыя заявы якіх павінны быць разгледжаныя на льготных умовах. Заявы астатніх удзельнікаў паездкі, а таксама грамадзян, якія не маюць дачынення да школы, будуць разглядацца на агульных падставах», - гаворыцца на сайце генконсульства.

Консульства гатова прымаць не больш за 100 заяў ад школьных груп у дзень. Пры гэтым вучням будуць выдаваць гадавыя польскія візы. А тым шчасліўчыкам, школы якіх заключылі дамову аб супрацоўніцтве з польскімі навучальнымі ўстановамі, візу і зусім будуць даваць адразу на тры гады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках