3 траўня 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША далі Украіне $1 мільярд

11
ЗША далі Украіне $1 мільярд

Урады Украіны і ЗША падпісалі пагадненне аб прадастаўленні фінансавай дапамогі ў памеры аднаго мільярда даляраў.

Пра гэта сказаў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк, перадае УНН.

«Сёння ў Вашынгтоне падпісанае пагадненне паміж урадам Украіны і ўрадам ЗША аб атрыманні 1 млрд дал. дапамогі», - сказаў Арсеній Яцанюк.

Ён таксама праінфармаваў, што таксама сёння ЕЗ прыняў два рашэнні.

«Першае рашэнне аб вылучэнні 2 мільярдаў даляраў макрафінансавай дапамогі. І другое рашэнне аб адкрыцці рынкаў для ўкраінскіх тавараў у аднабаковым парадку, дзе фактычна Украіна атрымлівае бяспошліннае права ўвозу сваіх тавараў на тэрыторыю ЕЗ», - сказаў прэм'ер.

Ён таксама адзначыў, што дзякуючы гэтаму эканоміка Украіны атрымае 500 мільёнаў даляраў дадаткова.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках