3 траўня 2024, Пятніца, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саладуха назваў сябе алімпійскім чэмпіёнам

42
Саладуха назваў сябе алімпійскім чэмпіёнам

Беларускі эстрадны спявак Аляксандр Саладуха падзяліўся сваімі бліжэйшымі творчымі планамі.

Пра планы ён распавёў у эфіры 1-га канала Беларускага радыё, піша «Прессбол».

«Пасля таго, як 8 сакавіка я сабраў аншлаг на «Менск-Арэне», у мяне ў планах зрабіць дуэт з Дар'яй Домрачавай. Я з ёй, праўда, яшчэ не размаўляў пра гэта, толькі з яе мамай. Яна перадала дачцэ маю просьбу, і пакуль Даша адказала адмовай. Маўляў, не мая гэта справа. Але, думаю, усё будзе нармальна, і яна, у рэшце рэшт, пагодзіцца.

Сабраць «Менск-Арэну» для беларускага артыста - гэта раўнасільна перамозе на Алімпійскіх гульнях. Гэта значыць, я як бы выйграў Алімпіяду. Ну, а з кім спяваць алімпійскаму чэмпіёну, як не з алімпійскай чэмпіёнкай?!» - адзначыў ён.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках