3 траўня 2024, Пятніца, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябры павіншавалі гомельскага студэнта, размаляваўшы тры машыны

34

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, які знаходзіцца ў Гомелі, убачылі незвычайную карціну каля ўваходу ў ВНУ.

Тры прыпаркаваныя побач аўто былі размаляваныя рознакаляровымі сэрцамі і распісаны віншаваннямі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Там стаяла шмат машын, усе яны нармальна прыпаркаваныя і нікому не заміналі. Мабыць, гэта феномен чыстага мастацтва, дакладна не «стоп хам». Студэнты таксама побач стаялі і смяяліся, здымалі на мабільнікі», - распавёў бізнесмен Яўген Куліцкі, які стаў сведкам дзіўнай карціны.

Вахцёр ВНУ патлумачыла, што ў кагосьці са студэнтаў быў дзень народзінаў і, размаляваўшы машыны, хтосьці такім чынам яго павіншаваў:

«Гэта не хуліганства, гэта проста жарт, усе толькі смяяліся, бачачы гэта».

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках