3 траўня 2024, Пятніца, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква рыхтуе абгрунтаванне ўварвання ва Украіну

39
Масква рыхтуе абгрунтаванне ўварвання ва Украіну

У адміністрацыі Пуціна сведчаць аб вялікай колькасці зваротаў жыхароў усходніх рэгіёнаў Украіны.

У прыватнасці, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў журналістам. «Прэзідэнт Расеі з вялікай занепакоенасцю назірае за развіццём падзей у тых рэгіёнах», - сказаў ён.

Са слоў Пяскова, «паступае вельмі шмат зваротаў з рэгіёнаў усходняй Украіны, адрасаваных асабіста Пуціну, з просьбай дапамагчы ў той ці іншай форме, з просьбай умяшацца ў той ці іншай форме».

Нагадаем, 12 красавіка расейскія баевікі і тэрарысты захапілі ў Славянску Данецкай вобласці адміністрацыйныя будынкі, у нядзелю яны працягнулі свае дзеянні ў некалькіх іншых гарадах вобласці. З 6 красавіка ў руках сепаратыстаў застаюцца абласная ўправа СБУ ў Луганску і АДА ў Данецку.

Учора Рада нацыянальнай бяспекі і абароны прыняла пастанову аб пачатку маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны. Пра гэта заявіў у сваім звароце спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Ён адзначыў, што Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны пастанавіла прыцягнуць да правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны вайскоўцаў Узброеных сіл.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках