3 траўня 2024, Пятніца, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША разглядаюць пытанне аб ўзбраенні арміі Украіны

23
ЗША разглядаюць пытанне аб ўзбраенні арміі Украіны

Вашынгтон не выключае магчымасці пастаўкі ўзбраенняў для ўкраінскай арміі.

«Мы разглядаем гэта як варыянт, - заявіў амерыканскі дыпламат, дарадца дзяржсакратара Томас Шэнан у Берліне, паведамляе Deutsche Welle. - Але яшчэ не вядома, будзем мы гэта рабіць ці не».

Украінскі ўрад нядаўна звярнуўся да амерыканскага з просьбай аб пастаўках зброі ва Украіну. Пра гэта заявілі ўрадавыя колы ЗША. Зараз, калі сітуацыя ва Украіне значна пагоршылася, у Вашынгтоне задумаліся аб такім варыянце падтрымкі ўкраінскай арміі.

Томас Шэнан выказаў глыбокую занепакоенасць вельмі напружанай сітуацыяй на ўсходзе Украіны.

«Тое, што мы зараз назіраем у цэлым шэрагу гарадоў на ўсходзе Украіны, падобна на тое, што адбылося ў Крыме...Гэта тычыцца як тактыкі, так і людзей, якія бяруць у гэтым удзел», - растлумачыў дыпламат. На яго думку, Расея цалкам відавочна адыгрывае пэўную ролю ў падзеях, якія дэстабілізуюць Украіну.

На пытанне журналістаў, ці хоча Расея акупаваць усходнюю Украіну, амерыканскі дыпламат адказаў: «Тое, што мы зараз назіраем ва ўсходняй Украіне, мы назіралі і ў Крыме, таму гэтыя падзеі выклікаюць трывогу і з'яўляюцца небяспечнымі». У ЗША мяркуюць, што, ва ўсякім разе, частка жаўнераў без апазнавальных знакаў на ўніформе, якія дзейнічаюць ва Украіне, - расейцы, растлумачыў дыпламат. У падзеях ва ўсходняй Украіне цалкам выразна прасочваецца «почырк расейскай аперацыі», дадаў Томас Шэнан.

23 сакавіка старшыня камітэта ў справах выведкі Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Майк Роджэрс заклікаў улады ЗША забяспечыць Узброеныя сілы Украіны зброяй для абароны ад магчымай агрэсіі Расеі на ўсходнія рэгіёны.

Фота: DW

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках