3 траўня 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя «замінавалі» амбасаду Украіны ў Маскве

5
Невядомыя «замінавалі» амбасаду Украіны ў Маскве

Паведамленне аб мінаванні аказалася ілжывым, выбухоўкі не выявілі.

Пра гэта паведаміў супрацоўнік установы, паведамляе УНІАН.

«Сёння праз электронную пошту на адрас амбасады быў дасланы ананімны ліст аб мінаванні будынка ўкраінскай дыпламатычнай місіі. Аператыўна быў зроблены запыт да расейскай стараны, якая накіравала прадстаўнікоў адпаведных спецслужбаў з сабакам. Будынак амбасады быў агледжаны спецыялістамі ў суправаджэнні ўкраінскага дыпламата», - сказаў ён.

Супрацоўнік амбасады адзначыў, што ў выніку агляду выбухоўкі не выявілі, падчас праверкі рух транспарту ля амбасады быў перакрыты, да амбасады прыбылі аўтамабілі «хуткай дапамогі» і пажарнай аховы.

Нагадаем, у сакавіку прыхільнікі партыі «Другая Расея» закідалі амбасаду Украіны ў Маскве дымавымі шашкамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках