3 траўня 2024, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Сепаратысты ва Украіне нясуць пагрозу Еўропе

5
Браніслаў Камароўскі: Сепаратысты ва Украіне нясуць пагрозу Еўропе

Польшча падтрымлівае ўсе дзеянні, накіраваныя на прадухіленне распаду Украіны.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі падчас агульнай з прэзідэнтам Малдовы Мікалае Цімафці прэс-канферэнцыі, паведамляе Укрінформ.

«Трэба даць адпор сепаратызму ва Украіне. Таму мы аказваем падтрымку ўсім дзеянням, якія маюць на мэце прадухіліць распад Украінскай дзяржавы», - заявіў Камароўскі. Ён выказаў занепакоенасць тым, што на Усходзе Украіны «ажыццяўляецца кіраванне працэсамі сепаратызму з палітычнай мэтай у межах іншай дзяржавы».

Прэзідэнт Польшчы канстатаваў, што «сепаратысты ва Украіне маюць сваіх заступнікаў і абаронцаў», і яны з'яўляюцца пагрозай не толькі для тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, але і для працэсаў, неабходных для Еўропы, - фарміраванне даверу паміж Захадам і Расеяй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках