3 траўня 2024, Пятніца, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты высветлілі імя расейскага куратара тэрарыстаў

23

Расейскім кіраўніком сепаратыстаў з запісаў СБУ апынуўся палітолаг Аляксандр Барадай.

Менавіта яму належыць тэлефонны нумар, пазначаны СБУ ў запісах. Там ён называецца «Аляксандр з Расеі», паведамляе «Украінская праўда».

Менавіта гэтае імя назвалі некалькі незалежных адзін ад аднаго расейскіх журналістаў. Акрамя таго, голас чалавека з запісаў СБУ вельмі падобны на голас Аляксандра Барадая, які запісаны на адным з відэа, што ён запісваў як палітолаг. Адно з такіх відэа датаванае 21 лютым гэтага года, калі пасля расстрэлу на Майдане было падпісана пагадненне паміж апазіцыяй і Януковічам.

Відэа называецца «Як падзяліць Украіну». У ім Барадай прызнаецца, што добра ведае Украіну і шмат там бываў.

Як распавядаюць некалькі незалежных адна ад адной крыніц, якія знаёмыя з расейскай палітыкай, Барадай з'яўляецца піярцам, які займаўся пытаннем Крыму», а цяпер займаецца пытаннем Данецка».

Крыніцы характарызуюць яго, як чалавека, які «вазіў Аксёнава ў Крэмль».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках