3 траўня 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя кіраўнікі Слуцкага мясакамбіната

50
Затрыманыя кіраўнікі Слуцкага мясакамбіната

Візіт Лукашэнкі на Слуцкі мясакамбінат скончыўся арыштамі ягонага кіраўніцтва.

Пра гэта паведамляе тэлеканал АНТ.

Паводле яго інфармацыі, генеральнаму дырэктару прадпрыемства і ягонаму намесніку інкрымінуецца перавышэнне службовых паўнамоцтваў, халатнасць і злоўжыванне ўладай. Да праверкі камбіната, акрамя Камітэта дзяржаўнага кантролю, далучыўся дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК.

Высветлілася, што прадпрыемства прадавала мяса танней мінімальных установачных коштаў. Прыцягнутым падрадчыкам, наадварот, кошт работ завышалі, да прыкладу на транспартныя паслугі. Усё гэта прывяло да каласальных страт.

Нагадаем, 11 красавіка мясакамбінат пазапланава наведаў Лукашэнка падчас сваёй паездкі ў Слуцк. Ён звярнуў увагу на адсутнасць належнага парадку і недапушчальныя ўмовы, у якіх захоўваецца мяса. Лукашэнка прайшоў па тэрыторыі камбіната, зазірнуў у некалькі лядоўняў, у якіх ляжалі тушы. «Тут жа дыхаць няма чым! І гэтым вы будзеце людзей карміць? Павесілі ў гніллё, каб і мяса прагніло наскрозь. Дык вы аддайце бясплатна людзям», - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках