3 траўня 2024, Пятніца, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Здача Расеі Кітаю прадвызначаная

10
Барыс Нямцоў: Здача Расеі Кітаю прадвызначаная

Калі ўсходнія вобласці Украіны будуць захопленыя Расеяй, адбудзецца пераарыентацыя ўсёй краіны на Кітай.

Пра гэта ў студыі 9 канала заявіў адзін з лідараў расейскай апазіцыі, дэпутат Яраслаўскай абласной думы Барыс Нямцоў.

У прыватнасці, адказваючы на пытанне вядоўцы аб наступствах гіпатэтычнага ўваходжання ўсходніх абласцей Украіны ў склад Расеі, ён сказаў: "Вельмі дрэнна. Татальная міжнародная ізаляцыя, абсалютны бюджэтны крызіс, абсалютны эканамічны крызіс, збядненне людзей, пераарыентаванне ўсёй краіны на Кітай, па сутнасці здача Расеі Кітаю, яна прадвызначаная. Відавочна, што будуць рэпрэсіі ўнутры краіны, яны непазбежныя, палітвязні немінучыя, барацьба з пятай калонай, з нацыянальнымі здраднікамі немінучая, татальная цэнзура ў інтэрнэце немінучая, гэта значыць такая поўнамаштабная, буйнамаштабная беспрасветная дыктатура, з поўным разваротам у мінулае, у 1930-я гады СССР, вось уласна, што нас чакае, гэта вялікі жах".

Раней Барыс Нямцоў казаў пра тое, што захоп Крыма натхніць расейскіх сепаратыстаў. Гаворка ідзе аб фінансава моцных рэгіёнах: Татарстане, Башкартастане, Якуціі і Сібіры.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках