8 траўня 2024, Серада, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама - Пуціну: Кошт, які Расея ўжо плаціць, будзе расці

27
Абама - Пуціну: Кошт, які Расея ўжо плаціць, будзе расці

Па просьбе Масквы ў панядзелак прэзідэнт Абама размаўляў з Пуціным аб сітуацыі ва Украіне.

Прэзідэнт ЗША выказаў сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з падтрымкай расейскім урадам дзеянняў узброеных прарасейскіх сепаратыстаў, якія пагражаюць падарваць і дэстабілізаваць урад Украіны, перадае «Голос Америки» са спасылкай на паведамленне Белага дома.

Прэзідэнт Абама падкрэсліў, што нерэгулярныя сілы ў краіне павінны скласці зброю, а таксама заклікаў прэзідэнта Пуціна выкарыстаць свой уплыў на гэтыя ўзброеныя прарасейскія групы з тым, каб пераканаць іх пакінуць захопленыя імі будынкі. Ён таксама яшчэ раз адзначыў важнасць адводу расейскіх войскаў ад межаў Украіны для зняцця напружанасці.

Прэзідэнт ЗША заўважыў, што, нягледзячы на рыторыку расейскіх афіцыйных асоб, урад Украіны дзейнічае са значнай стрыманасцю. Ён высока ацаніў намаганні ўкраінскага ўрада па аб'яднанні краіны шляхам правядзення свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 25 траўня, прасоўванні канстытуцыйнай рэформы, якая ўлічвае інтарэсы ўсіх слаёў насельніцтва, і прапанове канкрэтных крокаў па дэцэнтралізацыі ўлады ў краіне.

Прэзідэнт Абама нагадаў пра палітычную і эканамічную ізаляцыю Расеі, якая стала вынікам яе дзеянняў ва Украіне, і даў ясна зразумець, што кошт, які Расея ўжо плаціць, будзе расці, калі пазіцыя Расеі не зменіцца. Барак Абама згадаў пра маючую адбыцца сустрэчу кантактнай групы ў Жэневе і заявіў, што, хоць ён працягвае верыць у магчымасць дыпламатычнага вырашэння сітуацыі, яно не можа быць дасягнута ва ўмовах ваеннага застрашвання з боку Расеі на ўкраінскіх межах, узброеных правакацый унутры Украіны і эскалацыйнай рыторыкі Крамля.

 Служба навінаў «Голоса Америки» паведамляе, што Пуцін папрасіў прэзідэнта Абаму аказаць уздзеянне на ўрад Украіны з тым, каб ён не выкарыстоўваў сілу супраць удзельнікаў пратэстаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках