8 траўня 2024, Серада, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарны ветэран СБУ вярнуўся на службу для барацьбы з тэрарыстамі

17

У Службу бяспекі Украіны вярнулася легенда спецпадраздзялення «Альфа» Васіль Крутаў.

Ён узначаліў антытэрарыстычны цэнтр СБУ і стаў першым намеснікам кіраўніка службы, паведамляе ТСН.

Генерал-лейтэнант Васіль Крутаў мае 40 гадоў стажу ў спецслужбах і прадстаўляў Украіну ў антытэрарыстычным цэнтры краін СНД. Вызваляў украінскіх закладнікаў карабля «Фаіна» ад самалійскіх піратаў. Цяпер 64-гадовы генерал узначаліць аперацыю па супрацьдзеянні сепаратызму. Некаторы час таму ён запісаў зварот да расейскіх спецназаўцаў, перасцерагаючы іх ад нападу на Украіну.

«Калі я гляджу на шматлікія мітынгі на поўдні і ўсходзе Украіны, на якіх людзі з запаленымі вачамі просяць расейскія войскі хутчэй перайсці мяжу нашай дзяржавы для ўціхамірвання «бандэраўцаў», то мне хочацца іх спытаць: а ці разумееце вы, што адбудзецца, як толькі пачуецца першы стрэл? І лавіна ўзаемнага знішчэння сарвецца з месца? Бо куля і бомба не разбірае, хто мае рацыю і хто вінаваты», - адзначыў ён.

Як ужо паведамлялася, кіраваць антытэрарыстычнымі дзеяннямі будзе заснавальнік «Альфы» пры СБУ.

Нагадаем, 12 красавіка расейскія баевікі і тэрарысты захапілі ў Славянску Данецкай вобласці адміністрацыйныя будынкі, у нядзелю яны працягнулі свае дзеянні ў некалькіх іншых гарадах вобласці. З 6 красавіка ў руках сепаратыстаў застаюцца абласное ўпраўленне СБУ ў Луганску і аблдзяржадміністрацыя ў Данецку.

Учора Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне аб пачатку маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны. Пра гэта заявіў у сваім звароце спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Ён адзначыў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняў рашэнне прыцягнуць да правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны ваеннаслужачых Узброеных сіл.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках