7 траўня 2024, aўторак, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крама» атрымае ўзнагароду за ўклад у беларускі рок

4
«Крама» атрымае ўзнагароду за ўклад у беларускі рок

24 красавіка ў клубе Tarantino адбудзецца ўручэнне прафесійных музычных узнагарод Rock Profi па выніках 2013 года.

Прыз у намінацыі «За ўклад» атрымае гурт «Крама», піша БелаПАН.

Прэмія Rock Profi праводзіцца сярод музыкаў у стылістыцы рок, інды, альтэрнатыва другі год. У гэтым годзе ў журы прынялі ўдзел 46 выканаўцаў і груп, якія выдавалі поўнафарматнікі ў 2011-2013 гадах.

Ужо вядомы першы пераможца - гурт «Крама», якому большасць музыкаў аддалі галасы ў намінацыі «За ўклад» у сувязі з 20-годдзем дэбютнага альбома «Хворы на рок-н-рол» (1993). Гэта адзін з самых уплывовых дыскаў у гісторыі беларускага року, які падарыў нам хіты «Хворы на рок-н-рол», «Бяжы, хлопец», «Выпі са мной ды дна», «Будзь разам з намі».

У рамках цэрымоніі ўручэння прэміі «Крама» згуляе гадзінны канцэрт.

Фота: bnp.by

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках