7 траўня 2024, aўторак, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну не пусцілі беларуса ў камуфляжнай форме і з нажом

16
Ва Украіну не пусцілі беларуса ў камуфляжнай форме і з нажом

У пункце пропуску "Даманава" на Валыні памежнікі луцкага атрада не прапусцілі ва Украіну двух грамадзян Беларусі.

Яны накіроўваліся ва Украіну аўтамабілем "Нісан", былі апранутыя ў камуфляжную форму, піша obozrevatel.com.

"Падчас праверкі адзін з мужчын выяўляў агрэсію, не выконваў законныя патрабаванні памежнага нарада і спрабаваў уцячы. Мужчыну затрымалі. Падчас затрымання ён аказаў супраціў", - адзначылі ў Дзяржпамежслужбе Украіны.

Дадзенага грамадзяніна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 185-10 і арт.202 КУаАП. Беларусу-уцекачу забаронены ўезд ва Украіну тэрмінам на 3 гады, іншаму яго суайчынніку адмоўлена ў пропуску праз мяжу ў сувязі з непацверджанай мэтай паездкі.

Падчас агляду ў аўтамабілі беларусаў былі выяўленыя нож і гумавая дубінка.

Нагадаем, учора стала вядома, што штурм будынкаў у Данецку праходзіў пад лукашэнкаўскімі сцягамі. Баевікі, якія захапілі будынкі ў Данецку, размахвалі афіцыйнымі сцягамі Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках