7 траўня 2024, aўторак, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнікі не прапусцілі ў Беларусь 12 тысяч расейцаў

6
Памежнікі не прапусцілі ў Беларусь 12 тысяч расейцаў

Дзяржаўная памежная служба Украіны працягвае прымаць жорсткія меры па ахове дзяржаўнай мяжы.

Мерапрыемствы ажыццяўляюцца ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі СБУ, МУС і вайскоўцамі ВСУ і накіраваныя на выяўленне асоб, якія збіраюцца ўдзельнічаць у дэстабілізацыі абстаноўкі ва Украіне, недапушчэнне перавозкі зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і іншых забароненых прадметаў, піша liga.net.

"Штодня толькі ў рамках спецыяльных памежных аперацый на мяжы з Расеяй нясуць службу больш тысячы памежных нарадаў. Акрамя таго, істотна ўзмоцненая ахова ўчастка на мяжы з АР Крым і на прыднястроўскім сегменце. Толькі за мінулыя суткі ва ўездзе ва Украіну было адмоўлена амаль 250 грамадзянам Расеі. Усяго ж з пачатку такіх мерапрыемстваў ва Украіне не прапусцілі 12 000 грамадзян РФ, якія маглі ўдзельнічаць у экстрэмісцкай дзейнасці на тэрыторыі нашай дзяржавы", - гаворыцца ў паведамленні Дзяржпамежслужбы Украіны.

Дзяржаўная памежная служба звяртае ўвагу, што арганізаваныя групы правакатараў, асабліва з ліку грамадзян Расеі, не могуць перасекчы дзяржаўную мяжу Украіны ці трапіць на мацерыковую частку з акупаванага Крыма. "Падчас памежнага кантролю на мяжы з паўвостравам старанна правяраюць транспартныя сродкі і дакументы ўсіх без выключэння асоб. Асаблівая ўвага надаецца асобам, якія ўжо бралі ўдзел у экстрэмісцкіх мерапрыемствах у Крыме і цяпер спрабуюць накіроўвацца ў іншыя рэгіёны Украіны для нацкоўвання насельніцтва, маючы пры сабе сапраўдныя пашпарты грамадзян Украіны", - адзначылі памежнікі.

Нагадаем, 12 красавіка расейскія дыверсанты захапілі райаддзел міліцыі ў Славянску. 13 красавіка МУС праводзіла ў горадзе антытэрарыстычную аперацыю, у выніку якой 9 чалавек былі параненыя, а адзін украінскі афіцэр забіты акупантамі.

Пасля гэтага Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне пачаць шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з прыцягненнем Узброеных Сіл Украіны.

На дадзены момант сепаратысты і расейскія дыверсанты кантралююць адміністрацыйныя будынкі ў некалькіх гарадах на ўсходзе Украіны - ад Славянска да Марыупаля.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках