8 траўня 2024, Серада, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы батальён Нацгвардыі адбыў на перадавую

5
Першы батальён Нацгвардыі адбыў на перадавую

У байцоў высокі баявы дух і гатоўнасць абараніць Украіну ад захопнікаў.

Першы батальён Нацыянальнай Гвардыі, сфармаваны з добраахвотнікаў Самаабароны Майдана, адбыў на перадавую. Пра гэта паведаміў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" у аўторак, 15 красавіка.

"Першы батальён Нацыянальнай Гвардыі, сфармаваны з добраахвотнікаў Самаабароны Майдана, адбыў на перадавую. У байцоў высокі баявы дух і гатоўнасць абараніць Украіну. Там вельмі няпроста. Я гэта ведаю - толькі нядаўна вярнуўся з Луганска, дзе правёў цэлы тыдзень. Але я ўпэўнены - мы пераможам, бо з намі Бог і Украіна", - напісаў ён.

Нагадаем, раней у Нацгвардыі былі сфармаваныя два батальёна з прадстаўнікоў Самаабароны Майдана.

Рэзервісты Нацгвардыі прыцягваюцца да абароны тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Вялічковіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках