7 траўня 2024, aўторак, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія просіць павялічыць групоўку НАТА каля межаў Расеі

2
Эстонія просіць павялічыць групоўку НАТА каля межаў Расеі

Прэзідэнт Эстоніі на сустрэчы з сенатарамі ЗША Джонам Макейнам і Джонам Хувенам выказаўся за нарошчванне сіл НАТА каля межаў з Расеяй.

Падчас сустрэчы ў Таліне Тоомас Хендрык Ільвес адзначыў, што палітыка Расейскай Федэрацыі ў дачыненні да Украіны абцяжарвае яе супрацоўніцтва з ЗША і Еўрапейскім Звязам, піша «Телеграф».

Сенатары ЗША і прэзідэнт Эстоніі заявілі, што выразная і бачная пазіцыя НАТА і ЕЗ у дачыненні да Украіны дапамогуць ёй выйсці з палітычнага і эканамічнага крызісу. Па словах Т. Х. Ільвеса, для Украіны будуць вельмі карыснымі павелічэнне прысутнасці НАТА каля ўсходніх межаў альянсу і старанна адпрацаваныя санкцыі. Ён падкрэсліў: «Разам са словамі мы маем патрэбу ў дзеяннях, так як толькі толькі слоў недастаткова. Нашы апаненты слоў больш не чуюць».

Прэзідэнт Эстоніі аддзячыў урад ЗША за запэўніванні аб дзейснасці артыкула 5 НАТА аб калектыўнай абароне для ўсіх саюзнікаў, а таксама за ахову паветранай прасторы краін Балтыі, у сувязі з чым была арганізаваная адпаведная місія.

На думку Т. Х. Ільвеса, урад Украіны мае права ўжываць сілу супраць людзей, якія здзяйсняюць дзеянні па захопу адміністрацыйных будынкаў і паліцэйскіх аддзелаў. Ён адзначыў, што падобнымі дзеяннямі ўлады Украіны абароняць канстытуцыйны лад і бяспеку дзяржавы.

Джон Макейн у сваёй заяве падкрэсліў: «Мы павінны даць Украіне зброю, каб яна магла абараніць сябе».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках