7 траўня 2024, aўторак, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлусконі прысудзілі да года грамадскіх работ

1
Берлусконі прысудзілі да года грамадскіх работ

Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі прысуджаны да года грамадскіх работ за ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

На мінулым тыдні паведамлялася, што Берлусконі будзе адбываць пакаранне ў доме для састарэлых з абмежаванымі магчымасцямі. Мяркуецца, што працы не стануць для Берлусконі «сур'ёзнай нагрузкай, так як ён павінен будзе наведваць цэнтр толькі раз на тыдзень на працягу дзевяці месяцаў».

Вярхоўны касацыйны суд Італіі 1 жніўня 2013 года прысудзіў Берлусконі да чатырох гадоў пазбаўлення волі па справе аб фінансавых махінацыях у яго медыйнай групе Mediaset. Тэрмін зняволення для экс-прэм'ера быў аўтаматычна скарочаны да аднаго года ў сувязі з законам аб памілаванні ад 2006 года, піша «Газета.Ru».

Акрамя таго, суд забараніў Берлусконі на працягу двух гадоў займаць якія-небудзь дзяржаўныя пасады або балатавацца на выбарах на працягу шасці гадоў. Палітык таксама абавязаны штодня начаваць у сябе дома і не пакідаць рэгіён Ламбардыя. Яму таксама забаронена выязджаць за мяжу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках