7 траўня 2024, aўторак, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны аднавіла вясновыя прызывы рэзервістаў

29
Мінабароны аднавіла вясновыя прызывы рэзервістаў

Міністэрства абароны Беларусі прыняло рашэнне аднавіць вясновыя прызывы на службу ў рэзерве.

"Асаблівасцю вясновых прызыўных кампаній з гэтага года стане прызыў грамадзян на службу ў рэзерве. Пачынаючы з 2011 года прызыў на гэты від службы ў лютым-траўні не ажыццяўляўся", - паведамілі ў прэс-службе абароннага ведамства.

Усяго, у перыяд з 15 па 30 траўня 2014 года, у злучэнні і воінскія часткі Узброеных Сіл, іншыя войскі і воінскія фармаванні для праходжання тэрміновай ваеннай службы плануецца накіраваць каля 10 тысяч чалавек. Яшчэ да тысячы - на службу ў рэзерве. У Мінабароны адзначылі, што ў цяперашні час у адпаведнасці з указам Лукашэнкі N69 ад 19 лютага 2014 года ваеннымі камісарыятамі краіны праводзяцца мерапрыемствы па прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу.

"Створаная сістэма камплектавання Узброеных Сіл дазваляе сёння рэалізаваць права кожнага грамадзяніна на выкананне святога абавязку па абароне Айчыны", - падкрэслілі ў Мінабароны.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках