7 траўня 2024, aўторак, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перадумала вяртаць Украіне захопленую ў Крыме тэхніку

7
Расея перадумала вяртаць Украіне захопленую ў Крыме тэхніку

Працэс перадачы ваеннай тэхнікі прыпынены.

Пра гэта заявіў намеснік міністра абароны Расеі Анатоль Антонаў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«Хацеў бы нагадаць, што РФ прытрымліваецца міжнародных абавязацельстваў, і ў рамках Парыжскай хартыі, у рамках Хельсінскага акта, рашэнняў ААН і АБСЕ ўзяла на сябе абавязацельствы не пастаўляць або праявіць стрыманасць у дачыненні да паставак зброі ў гарачыя кропкі», - сказаў ён.

Паводле слоў намесніка міністра, усход і паўднёвы ўсход Украіны на дадзены момант з'яўляюцца гарачай кропкай.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках