8 траўня 2024, Серада, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты разрабавалі машыны з харчаваннем для дзяцей

8
Сепаратысты разрабавалі машыны з харчаваннем для дзяцей

Баевікі ноччу захапілі машыны з прадуктамі для дзяцей у Данецку.

Пра гэта журналістам па выніках нарады з кіраўнікамі гарадоў Данецкай вобласці паведаміў старшыня ДанАГА Сяргей Тарута, перадае "ОстроВ".

"На жаль, на поўначы Данецкай вобласці сітуацыя вельмі складаная. Учора прадстаўнікамі, так званай Данецкай рэспублікі, былі разрабаваныя прадукты харчавання, якія везлі для дзяцей... Таксама былі разрабаваныя машыны, якія ішлі з харчаваннем. Зараз мы каардынуем, і пастараемся хутка вырашыць усе пытанні, з тым, каб кожны горад мог забяспечыць жыццядзейнасць", - сказаў ён.

Пры гэтым Тарута не стаў адказваць на пытанне, адносна таго, як менавіта ажыццяўляецца ў галіне антытэрарыстычная аперацыя. "Гэта не мая кампетэнцыя. Гэта ўсё адбываецца з цэнтра, і я ў дадзеным выпадку не магу каментаваць", - падкрэсліў кіраўнік рэгіёну.

Нагадаем, 12 красавіка расейскія дыверсанты захапілі райаддзел міліцыі ў Славянску. 13 красавіка МУС праводзіла ў горадзе антытэрарыстычную аперацыю, у выніку якой 9 чалавек былі параненыя, а адзін украінскі афіцэр забіты акупантамі.

Пасля гэтага Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне пачаць шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з прыцягненнем Узброеных Сіл Украіны.

На дадзены момант сепаратысты і расейскія дыверсанты кантралююць адміністрацыйныя будынкі ў некалькіх гарадах на ўсходзе Украіны - ад Славянска да Марыупаля.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках