8 траўня 2024, Серада, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандуючым Нацгвардыяй прызначаны Сцяпан Палтарак

5
Камандуючым Нацгвардыяй прызначаны Сцяпан Палтарак

Кандыдатура Палтарака была зацверджаная з трэцяй спробы.

Вярхоўная Рада з трэцяй спробы падтрымала праект пастановы №4475 аб прызначэнні на пасаду камандуючага Нацыянальнай гвардыі Украіны Сцяпана Палтарака. Адпаведнае рашэнне падтрымала 235 парламентароў, пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў.

«У адпаведнасці з артыкулам 7 Закона Украіны «Аб Нацыянальнай гвардыі Украіны» Вярхоўная Рада Украіны пастанаўляе: Назначыць Палтарака Сцяпана Цімафеевіча на пасаду камандуючага Нацыянальнай гвардыі Украін», - гаворыцца ў пастанове.

Сцяпан Палтарак - украінскі вайсковы дзеяч. Генерал-лейтэнант. Кандыдат педагагічных навук. З 19 сакавіка 2014 года - выконваючы абавязкі Камандуючага Нацыянальнай гвардыяй Украіны. З 28 лютага 2014 па 13 сакавіка 2014 - камандуючы Унутранымі войскамі МУС Украіны.

Фота: unian.net

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках