7 траўня 2024, aўторак, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Астраханскай вобласці разбіўся самалёт ВПС Расеі

36
У Астраханскай вобласці разбіўся самалёт ВПС Расеі

Вучэбна-трэніровачны самалёт Як-130 пацярпеў катастрофу ў Астраханскай вобласці.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс" у абласных экстраных службах.

"А 18:30 паводле маскоўскага часу ў Ахтубінскім раёне Астраханскай вобласці пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу і ўпаў самалёт ВПС Расеі Як-130. Адзін з чальцоў экіпажа загінуў, другі - пацярпеў", - сказала крыніца.

Паводле яе слоў, самалёт упаў прыкладна ў 25 км ад пункту вылету. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках