8 траўня 2024, Серада, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ завяла справу на мэра Славянска за сепаратызм

7
СБУ завяла справу на мэра Славянска за сепаратызм

Справа адкрытая паводле артыкулаў крымінальнага кодэксу, што тычацца замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны.

Служба бяспекі Украіны распачала крымінальную справу паводле артыкула "сепартизм" у дачыненні да мэра горада Славянска Данецкай вобласці Нэлі Штэпы. Пра гэта паведамілі ў ГУМВД Украіны ў Данецкай вобласці, піша liga.net.

"Справа распачатая аддзелам СБУ паводле ч.2 арт.110 КК Украіны - замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны", - паведамілі ў міліцыі.

Гаворка ідзе пра заявы Штэпы аб адлучэнне Данецкай вобласці ад Украіны.

Раней Штэпа заявіла, што яе нібыта падтрымка захопнікаў будынкаў, была тактычным ходам для вызвалення закладнікаў. "Я дзейнічала ва ўмовах, калі ў мяне было 278 закладнікаў і ўсё, што было зроблена - гэта было зроблена, каб гэтых закладнікаў адпусцілі", - сказала яна.

Мэр пасля ўварвання дыверсантаў паспяшалася заявіць, што баявікі - "нашыя мясцовыя хлопцы". Сёння кіраўніца змяніла сваё меркаванне і заявіла, што ў горадзе дзейнічаюць прышэльцы з Крыма і Расеі.

Раней у Славянску пачалася антытэрарыстычная аперацыя пад кіраўніцтвам СБУ. Раней у горадзе сепаратысты захапілі будынкі МУС і СБУ і завалодалі зброяй.

Спецпадраздзяленне СБУ "Альфа" панесла страты падчас спробы вызваліць Славянск ад тэрарыстаў. Капітан "Альфы" Генадзь Білічэнка загінуў, былі цяжка параненыя камандзір "Альфы" палкоўнік Кузняцоў, палкоўнік СБУ Кукса, раны таксама атрымаў супрацоўнік Міністэрства ўнутраных спраў Селіхаў.

Сёння ў Славянск увайшла калона ўкраінскіх войскаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках