8 траўня 2024, Серада, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы «Альфы» ўзялі ў палон тэрарыстаў ў Краматорску

25
Байцы «Альфы» ўзялі ў палон тэрарыстаў ў Краматорску

Антытэрарыстычная спецаперацыя ў рэгіёне працягваецца, улады пакуль не ўдакладняюць колькасць узятых у палон ваянікоў.

Захоплены сэпаратыстамі аэрадром у Краматорску сёння быў вызвалены падчас антытэрарыстычнай аперацыі без "якіх-небудзь ахвяр і страт" з боку ўкраінскіх сілавікоў. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў радца Міністра ўнутраных спраў Украіны Станіслаў Рачынскі, паведамляе Цензор.НЕТ.

Ён назваў гэта вызваленне "першай цвёрдай перамогай" айчынных сілавікоў.

"Сіламі антытэрарыстычнага цэнтра спецпадраздзялення Унутраных войскаў "Амега" і спецпадраздзялення антытэрарыстычнага цэнтра СБУ "Альфа" сёння быў вызвалены ад сэпаратыстаў аэрадром Краматорск. Прычым што важна, гэта было зроблена без ахвяр і страт. Гэта трэба ўлічыць на фоне тых істэрык з нагоды таго, што цяперашняя ўлада "здае" і марудна дзейнічае", - адзначыў дарадца міністра.

Рачынскі падкрэсліў, што асноўнай мэтай аперацыі было "ўнікнуць ахвяр сярод нашых людзей і захаваць жыццё сэпаратыстам".

"Ёсць палонныя сепаратысты, наконт іх колькасці пакуль няма інфармацыі", - сказаў ён і адзначыў, што антытэрарыстычная аперацыя будзе працягнутая і ў яе працэсе будуць далей вызваляць захопленыя акупантамі гарады на Усходзе Украіны.

Фота: AP

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках