1 траўня 2024, Серада, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Пуцін - самая вялікая пагроза міру

12
The Guardian: Пуцін - самая вялікая пагроза міру

Дзеянні Расеі - самая сур'ёзная пагроза міру пасля заканчэння халоднай вайны.

"У той час як Брытанія цалкам захопленая навінамі аб унутранай палітыцы і вядомых асобах, расейскія войскі па-ранейшаму сканцэнтраваныя на мяжы з Украінай, пакуль на ўсходзе Украіны нарастае нацыяналістычны канфлікт. Гэта самая сур'ёзная пагроза міру ва ўсім свеце з канца халоднай вайны", - піша Джонатан Джонс у арт-блогу The Guardian.

Вытрымкі з артыкула прыводзіць украінскае выданне Цензор.нет.

Гэта вельмі сур'ёзна і свет павінен надаваць гэтаму больш увагі, лічыць ён.

"Магчыма, вы не пагодзіцеся, што Уладзімір Пуцін на дадзены момант з'яўляецца самым небяспечным чалавекам у свеце, можа быць, вы захапляецеся ім, як гэта робіць Nigel Farage брытанскі палітык і лідар Партыі незалежнасці Велікабрытаніі. Але калі я маю рацыю наконт шоку ад цяперашняга курсу Расеі, то варта задаць ленінскае пытанне: "Што рабіць?", - заўважае Джонатан Джонс.

І сам жа дае адказ на гэтае пытанне, прыводзячы ў прыклад Мэцью Борна, які адмовіўся везці сваю гей-інтэрпрэтацыю "Лебядзінага возера" ў Расею.

Культурны байкот у Расеі ён лічыць добрай ідэяй. "Ніякага мастацтва для Расеі, пакуль яна не вернецца на дэмакратычны і мірны шлях!" - заклікае блогер.

Адна з прычын, па якой гэта можа спрацаваць - тое, што для Расеі ў рэчаіснасці маюць значэнне мастацтва, музыка і літаратура", лічыць ён.

"Па сутнасці справы, фінансавыя здзелкі паміж пуцінскай Расеяй і брытанскім светам мастацтва маюць глыбокія карані - як і ў іншых сферах бізнесу, фінансавая сетка мудрагеліста звязвае расейскую эліту з брытанскім мастацтвам", - піша Джонс і заяўляе пра свой асабісты байкот. - "Мяне папрасілі напісаць пра аднаго расейскага мастака за расейскія грошы. Я адмовіўся, чым пакрыўдзіў некаторых людзей".

Але адмовіўшыся абарачаць расейскія грошы ў культурны капітал, дзеячы культуры змогуць выразна выказаць ідэю, што палітыка Пуціна выходзіць за межы дазволенага, лічыць Джонс.

Байкот, які адсякае культурныя сувязі, з'яўляецца сапраўднай пагрозай для Расеі. "Свет мастацтва, адмоўся ад грошай алігархаў! Табе няма чаго губляць, акрамя астатку на банкаўскім рахунку", - заклікае ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках