1 траўня 2024, Серада, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Радзе праходзіць закрытае пасяджэнне

4
У Радзе праходзіць закрытае пасяджэнне

Са справаздачай выступаюць сілавікі.

У Вярхоўнай Радзе пачалося закрытае пасяджэнне з удзелам кіраўнікоў сілавых ведамстваў, прысвечанае сітуацыі на ўсходзе краіны.

Як перадае РБК-Украіна, прэсу і памочнікаў нардэпы не пускаюць нават у кулуары на другі паверх. Закрыты і доступ у ложу прэсы. Гасцей парламента, СМІ і памочнікаў дапусцілі толькі на трэці паверх Рады. Wi-Fi таксама адключаны, піша lb.ua.

На закрытым пасяджэнні дэпутаты плануюць заслухаць кіраўніка Службы бяспекі Валянціна Налівайчанку, выконваючага абавязкі міністра абароны Міхаіла Коваля, міністра ўнутраных спраў Арсэна Авакава, в.а. генеральнага пракурора Алега Махніцкага аб сітуацыі ва Украіне ў сувязі з пагрозай парушэння цэласнасці і канстытуцыйнага ладу дзяржавы.

Пасля закрытай часткі адбудзецца адкрытая, на якой дэпутаты маюць намер разгледзець у першым чытанні законапраекты №4369 аб сацыяльных і прававых гарантыях вайскоўцам і членам іх сем'яў у асаблівы перыяд і №4574 аб статусе бежанцаў.

Таксама да разгляду прапанаваныя законапраекты №4590 аб дазволе натарыусам прадастаўляць інфармацыю з дзяржаўнага рэестра правоў на нерухомасць і №2829 аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў членаў Нацыянальнага савета па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання.

У другім чытанні парламентары маюць намер разгледзець законапраекты №0921 аб дэпартаваных па нацыянальнай прыкмеце, а паўторна з прапановамі прэзідэнта - №0985 аб афармленні спадчыны.

Акрамя таго, дэпутаты плануюць прыняць рашэнне адносна адхіленых 15 сакавіка законапраектаў №4638 і №3004 аб заканадаўчым замацаванні прызначэння кіраўніком Кіеўскай гарадской адміністрацыі мэра Кіева.

З 16:00 парламентары будуць працаваць у камітэтах, камісіях і фракцыях.

Фота: tsn.ua

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках