2 траўня 2024, Чацвер, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты абклалі данінай данецкіх бізнесменаў

10

Сепаратысты патрабуюць ад бізнесменаў плаціць ім адзіны падатак у 70 даляраў ЗША штомесяц.

Таксама яны заяўляюць пра ўвядзенне прадуктовых картак і ўсеагульнай мабілізацыі. Парушальнікаў сваіх пастаноў сепаратысты абяцаюць "выселіць да бендэраў з канфіскацыяй маёмасці".

Па гандлёвых кропках у цэнтральнай частцы Данецка распаўсюджваюць пастановы самаабвешчанай "Данецкай Рэспублікі", перадае Цензор.НЕТ.

Прадпрымальнік, які перадаў гэтыя дакументы ў распараджэнне ZN.UA, распавёў, што займаюцца гэтым вельмі маладыя людзі, практычна падлеткі. Аднак пры гэтым яны апранутыя ў камуфляж і ўзброеныя аўтаматамі Калашнікава.

У гэтых паперах сепаратысты патрабуюць ад бізнесменаў плаціць ім адзіны падатак у 70 даляраў ЗША штомесяц "для папаўнення золатавалютных рэзерваў рэспублікі". Акрамя таго, украінскія акцызныя маркі на алкаголь абвешчаныя несапраўднымі, а новыя "рэспубліканскія" сепаратысты гатовыя прадаваць па 2 дал. ЗША. З 6 траўня прадстаўнікі "ДНР" абяцаюць канфіскаваць усе спіртныя напоі без іх "акцызаў".

Акрамя таго, адзін з пунктаў "пастановы" ўводзіць прадуктовыя карткі на некаторыя віды тавараў.

Таксама ад мужчын патрабуюць уступаць у армію самаабвешчанай рэспублікі.

Парушальнікаў сваіх пастаноў сепаратысты абяцаюць "выселіць да бендэраў з канфіскацыяй маёмасці".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках