1 траўня 2024, Серада, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТС перадае нумары ўкраінскіх вайскоўцаў ФСБ

14

Украінскім вайскоўцам масава прыходзяць смс з патрабаваннямі перайсці на бок расейскіх агрэсараў.

Народны дэпутат, кандыдат у мэры Кіева Леся Арабец паведаміла, што ўкраінскім вайскоўцам прыходзяць смс з патрабаваннямі перайсці на бок расейскіх агрэсараў - вайскоўцы лічаць, што МТС перадае ФСБ нумары іх тэлефонаў. Пра гэта Арабец напісала на сваёй старонцы ў сацсетцы «Фэйсбук», апублікаваўшы адпаведнае фота.

«Нашым вайскоўцам ў зоне канфлікту прыходзяць такія смс-кі, а таксама пагрозы і заклікі здацца. Падобным чынам нас спрабавалі апрацоўваць на Майдане», - адзначыла Арабец.

«Вайскоўцы настойваюць, што як мінімум МТС злівае інфу наўпрост ФСБ. У выпадку пацверджання ў МТС павінны былі б неадкладна адабраць ліцэнзію, і гэта павінна было б стаць прадметам асобнага расследавання СБУ», - падкрэсліла нардэп.

У кампаніі МТС гэтую інфармацыю абверглі. Як заявіла «Обозревателю» прэс-сакратар кампаніі Вікторыя Паўлоўская, яна не адпавядае рэчаіснасці.

«16 красавіка ў сетцы была распаўсюджаная інфармацыя са спасылкай на заявы некаторых палітыкаў аб тым, што вайскоўцы ў зоне канфлікту атрымліваюць смс з нумара МТС з сумніўнымі заклікамі. Мы праверылі інфармацыю і сцвярджаем, што масавых рассыланняў у сетцы МТС 15 красавіка ні з прыведзенага нумара, ні з любых іншых нумароў кампаніі, зафіксавана не было», - паведаміла Паўлоўская.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках