2 траўня 2024, Чацвер, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Украіны выехаў у Краматорск

6
Міністр абароны Украіны выехаў у Краматорск

В.а міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль выехаў ва ўсходнія рэгіёны Украіны, дзе праходзіць антытэрарыстычная аперацыя.

Улада не мае намеру ўводзіць надзвычайнае становішча з-за падзей на ўсходзе Украіны, заявіў журналістам у Кабінеце міністраў першы віцэ-прэм'ер-міністр Віталь Ярэма.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, у прыватнасці, адказваючы на пытанне, ці абмяркоўвалася перспектыва ўвядзення НС, ён сказаў: «Не». У той жа час Ярэма пацвердзіў, што парламент сёння на сваім пасяджэнні падтрымаў тыя меры, якія ажыццяўляюць сілавыя структуры, у прыватнасці МУС і Мінабароны, ва ўсходніх абласцях.

Гаворачы пра сітуацыю ў Краматорску, у прыватнасці, адносна захопу ўкраінскай бронетэхнікі, Ярэма адзначыў, што міністр абароны выехаў туды, і даложыць аб сітуацыі. «Міністр абароны выехаў на месца, і ён паведаміць інфармацыю», - сказаў Ярэма.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках