2 траўня 2024, Чацвер, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Ярэма: Тэрарысты ажыццяўляюць план Януковіча

2
Віталь Ярэма: Тэрарысты ажыццяўляюць план Януковіча

Экстрэмісты на Усходзе Украіны спрабуюць увасобіць у жыццё план былога прэзідэнта.

Пра гэта журналістам у Кабінеце міністраў у сераду сказаў першы віцэ-прэм'ер-міністр Віталь Ярэма, перадае Укринформ.

«Мы ведаем, што ёсць планы. Гэта не пуцінскія планы, гэта планы, якія ажыццяўляюцца Віктарам Януковічам, які знаходзіцца ў Расейскай Федэрацыі. І гэтыя планы яны спрабуюць увасобіць у жыццё», - заявіў Ярэма.

Ён дадаў, што ўрад упэўнены, што гэтыя планы не атрымаецца ажыццявіць.

«Сваю тэрыторыю Расеі мы не аддамо», - запэўніў Ярэма.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках