2 траўня 2024, Чацвер, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У захоплены Марыупальскі гарсавет прыбылі расейскія баевікі

Сёння ў захопленым Марыупальскім гарсавеце былі заўважаныя людзі ў форме.

Маладыя хлопцы ў масках і аднолькавай спецформе хадзілі па тэрыторыі каля будынка мэрыі, таксама знаходзіліся ў яго памяшканні і на даху. Ад ранейшых захопнікаў іх адрознівае спартыўны целасклад, сапраўдныя берцы і форма ў цэлым, - паведамляе 0629.com.ua.

Упершыню за дні захопу тут забараняюць фатаграфаваць і здымаць відэа. "Здымаць забаронена", - тлумачаць захопнікі.

Зброі ў руках баевікоў не заўважана. У руках "старых" захопнікаў - біты.

Дарэчы, людзі, якія знаходзяцца на даху гарсавета, уважліва сочаць за тым, што адбываецца. Некаторыя з іх маюць у распараджэнні біноклі.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках